Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Бабіч прызнаў, што Лукашэнка мае рацыю — расейскія базы ў Беларусі непатрэбныя


Міхаіл Бабіч і Аляксандар Лукашэнка

Пасол Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч пракамэнтаваў сёньняшнія выказваньні Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што Менск супраць разьмяшчэньня расейскай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі.

«Прэзыдэнт Беларусі абсалютна мае рацыю. На сёньняшні дзень баявых магчымасьцяў расейскіх узброеных сілаў, беларускіх узброеных сілаў дастаткова для адбіцьця любой агрэсіі любога праціўніка. У сёньняшняй сытуацыі рабіць нічога не трэба. Але калі, вядома, гэты парытэт будзе парушаны, то, як правільна сказаў прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь, вярхоўныя галоўнакамандуючыя знойдуць эфэктыўнае рашэньне для таго, каб адэкватна адрэагаваць на тое разьвіцьцё сытуацыі, якое можа адбыцца» — адзначыў пасол Бабіч.

Ён дадаў, што «сёньня ўсяго дастаткова, каб любую задачу вырашыць у рамках сумеснай групоўкі войскаў і сілаў». «А калі сытуацыя будзе мяняцца, то нашы прэзыдэнты знойдуць рашэньне, і такія магчымасьці ў нас ёсьць» — заявіў пасол РФ у Беларусі.

Раней сёньня прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Дзьмітры Пяскоў заявіў, што ня мае камэнтароў да сёньняшніх заяваў Лукашэнкі пра расейскія вайсковыя базы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG