Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ ў адной краіне марыхуану пачалі прадаваць як лекі


У Вялікабрытаніі пачалі прадаваць марыхуану як лекавы сродак — пацыенты змогуць атрымліваць лячэбны канабіс на рэцэпт, паведаміла брытанскае Міністэрства ўнутраных справаў.

Там адзначылі, што паступленьне ў афіцыйны продаж мэдыкамэнтаў на аснове канабісу не прывядзе да легалізацыі марыхуаны.

Да зьмены правілаў урад падштурхнула кампанія, якую праводзіла сям’я Кэлдуэл, у якой двое дзяцей цярпяць на эпілепсію. Яны сьцьвярджалі, што стан іх сына палепшыўся пасьля паездкі ў Нідэрлянды, дзе яго лекавалі алеем канопляў. Раней марыхуана лічылася наркотыкам клясы «Б», які было забаронена захоўваць. Паўторнае парушэньне пагражала турэмным тэрмінам да пяці гадоў.

  • З 17 кастрычніка ў Канадзе ўступіў у сілу закон, які цалкам легалізуе канабіс для выкарыстаньня ў рэкрэацыйных мэтах. Канада стала другой у сьвеце (пасьля Уругваю) і першай сярод краін «вялікай сямёркі», дзе легалізаваная марыхуана.
  • Цягам апошніх гадоў продаж марыхуаны ўраздроб быў дазволены ў дзевяці штатах у ЗША, аднак, згодна з фэдэральным законам, такі продаж зьяўляецца незаконным.
  • Выкарыстаньне марыхуаны ў асабістых мэтах цалкам легальнае ва Ўругваі.
  • Ужываньне марыхуаны дзеля асалоды некалькі разоў прызнаваў законным Вярхоўны суд Мэксікі. Бліжэйшым часам пытаньне аб легалізацыі рэкрэацыйнай марыхуаны паступіць на разгляд у парлямэнт краіны.
  • У Грузіі рыхтуюць законапраект, які дазволіць вырошчваць і экспартаваць каноплі. Ва ўрадзе заяўляюць, што толькі ў мэдычных і касмэтычных мэтах. Прыхільнікі і праціўнікі легалізацыі лічаць гэтае рашэньне яшчэ адным крокам да поўнага ўзаконьваньня марыхуаны.

    У Беларусі марыхуана лічыцца наркатычным сродкам і яе ўжываньне забароненае, а за продаж жорстка караюць.

    Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць

    • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
    • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
    • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
    • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG