Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анісім і Канапацкая працягваюць змагацца за статус бел-чырвона-белага сьцяга


Ілюстрацыйнае фота. Апазыцыйная акцыя «Парад сьцягоў» у Менску. 21 жніўня 2015 году
Ілюстрацыйнае фота. Апазыцыйная акцыя «Парад сьцягоў» у Менску. 21 жніўня 2015 году

16 кастрычніка дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім і Ганна Канапацкая зрабілі новыя захады для прыняцьця законапраекту пра бел-чырвона-белы сьцяг.

Алена Анісім
Алена Анісім

«Паколькі ўсе тры міністэрствы, у якія мы накіроўвалі дакумэнт (а гэта міністэрствы культуры, унутраных спраў і юстыцыі), адказалі нам фактычнымі адпіскамі, мы з Ганнай вырашылі падмацаваць нашыя захады экспэртнымі заключэньнямі, — сказала Свабодзе Алена Анісім. — Літаральна сёньня мы зьвярнуліся ў Нацыянальную акадэмію навук і згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“.

З Акадэміі мы спадзяёмся атрымаць аўтарытэтныя заключэньні экспэртаў пра гісторыю і каштоўнасьць нашага гістарычнага сымбалю. А прадстаўнікоў „Бацькаўшчыны“ просім напісаць, як бел-чырвона-белы сьцяг выкарыстоўваецца ў розных краінах сьвету падчас беларускіх сьвятаў, як рэагуюць на яго людзі».

Пасьля атрыманьня адказаў з Акадэміі навук і «Бацькаўшчыны» дэпутаткі вырашаць, ці зьвяртацца ім зноўку ў раней названыя міністэрствы ці ў нейкія іншыя інстанцыі.

У супольным законапраекце абедзьве дэпутаткі прапануюць дазволіць свабоднае выкарыстаньне нацыянальнага сьцяга ў Беларусі, у тым ліку дзяржаўнымі ўстановамі, і абараніць яго ад неправамерных перашкод у выкарыстаньні.

Што важна ведаць аб законапраекце пра бел-чырвона-белы сьцяг

14 траўня дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая прэзэнтавала грамадзкасьці законапраект аб выкарыстаньні і ахове бел-чырвона-белага сьцяга.

  • Дакумэнт накіравалі ў міністэрствы культуры, унутраных спраў і юстыцыі.
  • Пра сваё аўтарства на законапраект заяўляў былы студэнт юрыдычнага факультэту БДУ.
  • Раней кампаніямі за наданьне бел-чырвона-беламу сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці займаліся «Арт Сядзіба», «Гавары праўду» і «Малады Фронт»​.
  • Дзяржаўным сымбалем Рэспублікі Беларусь бел-чырвона-белы сьцяг быў з 1991 па 1995 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG