Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка назваў нацыянальную культуру стрыжнем сучаснага грамадзтва


Аб гэтым кіраўнік Беларусі заявіў у віншаваньні, накіраваным супрацоўнікам сфэры культуры ў сувязі зь іх прафэсійным сьвятам.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаваньне супрацоўнікам сфэры культуры ў сувязі з прафэсійным сьвятам, інфармуе БелТА са спасылкай на прэс-службу. Як гаворыцца ў паведамленьні, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «беларуская нацыянальная культура — моцны падмурак, на якім грунтуецца мэнтальны стрыжань сучаснага грамадзтва».

«Вы не толькі асьцярожна захоўваеце традыцыі продкаў, але і ствараеце сваёй паўсядзённай працай новыя пласты духоўнай і матэрыяльнай спадчыны, — цытуе Лукашэнку БелТА. — Посьпехі лепшых беларускіх мастакоў, пісьменьнікаў, кампазытараў, артыстаў, якія ўславілі нашу Айчыну, зьяўляюцца прыкладам для маладога пакаленьня, крыніцай натхненьня для новых дасягненьняў».

Дзень супрацоўнікаў сфэры культуры ў Беларусі адзначаецца 14 кастрычніка, ён быў уведзены ў 1998 годзе адмысловым Указам «Аб дзяржаўных сьвятах, сьвяточных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь».

Гадавы бюджэт Міністэрства культуры Беларусі на 2018 год складае 60,6 мільёнаў даляраў. Гэта на 23 мільёны менш, чым бюджэт КДБ (83,6 мільёна) і на 19 мільёнаў больш, чым гадавы бюджэт Белтэлерадыёкампаніі (41,4 мільёна).
Сярэдні заробак у сфэры культуры ў Беларусі па выніках 2017 году складаў 471 рубель і ўваходзіў у дзясятку самых нізкіх у краіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG