Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына выдасьць падазраванага ў забойстве баўгарскай журналісткі


Нямеччына выдасьць падазраванага ў забойстве баўгарскай журналісткі Вікторыі Марынавай. Як паведамляе агенцтва Франс-Прэс, такое рашэньне прыняў Вышэйшы зямельны суд у Цэльле. Да экстрадыцыі падазраваны застанецца пад вартай у Нямеччыне.

21-гадовы Севярын Красіміраў быў затрыманы ў Нямеччыне па падазрэньні ў забойстве Вікторыі Марынавай. Па дадзеных сьледзтва, ён прыехаў у Нямеччыну з баўгарскага гораду Русе, дзе раней было знойдзена цела журналісткі.

Сьледзтва мае дастатковую колькасьць доказаў, якія сьведчаць пра сувязь Красімірава зь месцам злачынства і ахвярай. У прыватнасьці, ДНК затрыманага супаў з біялягічным матэрыялам, знойдзеным на месцы злачынства. У 2007 годзе Красімірава быў судзімы за крадзеж каляровых мэталяў.

Пра забойства дырэктаркі і вядучай каналу TVN 30-гадовай Вікторыі Марынавай стала вядома 7 кастрычніка. Яе цела разам з рэчамі і аўтамабілем было выяўлена на поўначы Баўгарыі ў яе родным горадзе Рус. Апошняй тэмай, над якой яна працавала, быў скандал вакол крадзяжу сродкаў фондаў Эўразьвязу.

Гэта ўжо трэцяе за год забойства журналіста, які займаецца расьсьледаваньнямі, у ЭЗ. У кастрычніку мінулага году на Мальце была забітая журналістка Дафнэ Каруана Галісія. У лютым сёлета ў Славаччыне забілі журналіста Яна Куціака з нявестай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG