Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўгарскія ўлады: забойства Марынавай не зьвязана зь яе журналісцкай дзейнасьцю


Генэральны пракурор Баўгарыі Сотыр Цацараў
Генэральны пракурор Баўгарыі Сотыр Цацараў

Забойства баўгарскай журналісткі Вікторыі Марынавай, магчыма, не зьвязанае зь яе прафэсійнай дзейнасьцю. Пра гэта ў сераду заявіў генэральны пракурор Баўгарыі Сотыр Цацараў, перадае тэлеканал Nova.

Выяўленыя доказы сьведчаць пра спантанны напад у стане алькагольнага ап’яненьня з мэтай згвалтаваньня, адзначыў Цацараў, падкрэсьліўшы, што сьледзтва працягвае разглядаць і іншыя вэрсіі.

21-гадовы Сэвэрын Красіміраў быў затрыманы напярэдадні ў Нямеччыне паводле падазрэньня ў забойстве Вікторыі Марынавай. Паводле дадзеных сьледсзтва, ён прыехаў у Нямеччыну з баўгарскага гораду Русэ, дзе раней было знойдзена цела журналісткі. Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі ў Сафіі міністар унутраных справаў Баўгарыі Младлен Марынаў. Паводле яго, сьледзтва мае дастатковую колькасьць доказаў, якія сьведчаць пра сувязь Красімірава зь месцам злачынства і ахвярай. Раней паведамлялася, што ДНК затрыманага супаў зь біялягічным матэрыялам, знойдзеным на месцы злачынства. У 2007 годзе Красіміраў быў суджаны за крадзеж каляровых мэталаў.

Пра забойства дырэктара і вядучай каналу TVN 30-гадовай Вікторыі Марынавай стала вядома 7 кастрычніка. Яе цела разам з рэчамі і аўтамабілем было выяўлена на поўначы Баўгарыі ў яе родным горадзе Русэ. Апошняй тэмай, над якой яна працавала, быў скандал вакол крадзяжу сродкаў фондаў Эўрапейскага зьвязу.

Гэта ўжо трэцяе за год забойства журналіста-расьсьледніка ў ЭЗ. У кастрычніку летась на Мальце была забітая журналістка Дафнэ Каруана Галісія. У лютым гэтага года ў Славакіі забілі журналіста Яна Куцыяка зь нявестай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG