Новы пасол Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч запрашае ў Менск людзей, зь якімі разам працаваў на пасадзе паўнамоцнага прадстаўніка прэзыдэнта РФ у Прыволскай фэдэральнай акрузе. У сталіцу Беларусі ўжо перабраліся намесьнік і памочнік Бабіча.
Як паведамляе «Коммерсант-Приволжье», з 29 верасьня былы намесьнік паўнамоцнага прадстаўніка ў Прыволскай фэдэральнай акругі Аляксей Сухаў пачаў працу на пасадзе дарадцы-пасланьніка ў амбасадзе РФ у Беларусі. Аляксей Сухаў курыраваў унутраную палітыку і працу сілавікоў у ПФА.
З ранейшай каманды Бабіча ў амбасаду на пасаду старэйшага дарадцы пасла таксама перайшоў яго былы памочнік Аляксандар Дзяменцьеў.