Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісія Сэнату ЗША зацьвердзіла кандыдатуру судзьдзі Брэта Каваны


Брэт Кавана.

У галасаваньні ўдзельнічалі толькі рэспубліканцы: прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі пакінулі пасяджэньне камітэту. Канчаткова кандыдатура Каваны на пасаду судзьдзі павінен зацьвердзіць Сэнат. Галасаваньне пройдзе ў суботу.

Тры жанчыны абвінавацілі Брэта Кавану ў згвалтаваньнях, якія нібыта мелі месца на адной з студэнцкіх вечарынак у пачатку 80-х гадоў. Сярод іх — прафэсар псыхалёгіі Крысьцін Блэзі Форд, напярэдадні яна дала паказаньні ў Сэнаце.

Сам Кавана адхіліў абвінавачваньні ў дамаганьнях. Ён заявіў, што не прысутнічаў на вечарыне, пра якую казалі меркаваныя ахвяры гвалту. Кавана даў паказаньні Сэнату, патлумачыўшы, дзе ён быў у той ўікэнд, і назваўшы імёны сяброў, зь якімі бавіў час.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп унёс кандыдатуру Каваны пасьля адстаўкі судзьдзі Энтані Кэнэдзі. Дэмакраты асьцерагаюцца, што, калі Кавана стане судзьдзём Вярхоўнага суду, балянс сіл там зьменіцца на карысьць кансерватараў.

Белы дом адмаўляе абвінавачваньні на адрас Каваны, называючы іх спробай дэмакратаў сарваць прызначэньне судзьдзі, вядомага сваімі кансэрватыўнымі поглядамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG