Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў свайго памочніка па Берасьцейшчыне ў Дзяржкантроль


Васіль Герасімаў, архіўнае фота
Васіль Герасімаў, архіўнае фота

Апублікаваны ўказ (PDF) Аляксандра Лукашэнкі аб пераводзе на іншую працу Васіля Герасімава — з пасады памочніка прэзыдэнта і інспэктара Берасьцейскай вобласьці на пасаду намесьніка старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю.

Пасаду памочніка Лукашэнкі 43-гадовы мянчук Васіль Герасімаў займаў ад 15 сьнежня 2016 году. Да таго ад 2013 году працаваў старшынём Дзяржкантролю Горадзенскай вобласьці, раней – начальнікам галоўнага экспэртна-прававога ўпраўленьня Дзяржкантролю. Пачынаў працу выпускнік юрфаку БДУ ў Вышэйшым гаспадарчым судзе.

Хто будзе прызначаны на месца Герасімава памочнікам па Берасьцейскай вобласьці і ці некага звольняць зь Дзяржкантролю, пакуль невядома. Прычыны перастаноўкі не паведамляліся.

18 верасьня Лукашэнка прызначыў сабе новага памочніка па іншай вобласьці — Віцебскай. Ім стаў звольнены міністар прамысловасьці Віталь Воўк, якому Лукашэнка пагражаў турмой або працай на заводзе напярэдадні «аршанскага разносу» «ўраду пафігізму». Лукашэнка вырашыў нават растлумачыць сваё рашэньне пра Ваўка ягонай кампэтэнтнасьцю і ранейшай добрай працай начальнікам заводу колавых цягачоў, а то, казаў ён, «нямала ў народзе людзей, якія рукі паціраюць: чыноўніку галаву б адсячы, павесіць каго-небудзь».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG