Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьнялі з абарачэньня шэраг лекаў ад ціску праз падазроную кітайскую субстанцыю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі пацьвердзіла, што вымае з абароту некаторыя лекі, але запэўніла, што нічога надзвычайнага не адбываецца і што альтэрнатывы зьнятым лекам ёсьць.

Паводле рашэньняў Мінздароўя з нумарамі 31-47, ухваленых у ліпені і жніўні, з абарачэньня трэба зьняць лекі «Валз», «Валз Н», «Валзан», «Валзан Н» і «Валзан Ламіра», вырабленыя на Мальце і ў Палестыне, якія зьмяшчаюць фармацэўтычную субстанцыю валсартан вытворчасьці кітайскай кампаніі Zhejiang Huahai Pharmaceuticals (лекі з валсартанам ад іншых вытворцаў здымаць з продажу ня будуць).

Справа ў тым, што кітайская субстанцыя мае прымешкі, якія могуць быць канцэрагеннымі (павышаць рызыку ўзьнікненьня злаякасных пухлінаў).

Таксама загадана зьняць з абарачэньня «Гепа-Мэрц», бо выпрабаваньні выявілі дэфэкт у паказьніках якасьці, а таксама асобныя партыі іншых лекаў і гамэапатычных сродкаў.

У прэс-службе Мінздароўя заявілі Tut.by, што зьняцьце з абарачэньня лекаў, «наконт якіх узьнікаюць пытаньні», гэта плянавая праца, якая праводзіцца пэрыядычна, а недахопу лекаў для гіпэртонікаў у Беларусі на сёньня няма, ёсьць лекі іншых вытворцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG