Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ноч на нядзелю ў Беларусі пройдуць моцныя дажджы і навальніцы


Тэмпература паветра ўначы 7-13 градусаў цяпла, удзень — 14-20.

У ноч з суботы на нядзелю ў Беларусі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Аб гэтым агенцтву БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідрамэтэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджваньня і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Асабліва моцнымі ападкі будуць на ўсходзе краіны.

На наступны дзень, у нядзелю 16 верасьня, у Беларусі будзе воблачна з праясьненьнямі. Толькі ў асобных раёнах па паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы таксама магчымы туман. Вецер паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, у другой палове дня тэмпература паднімецца да 14-20 градусаў цяпла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG