Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі рубель спыніў падзеньне за 6 капеек да рэкорду


Ілюстрацыйнае фота

Даляр на біржы 14 верасьня прадавалі за 2,14 рубля, эўра — за 2,50, а 100 расейскіх — за 3,13 беларускія.

Паводле вынікаў таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 14 верасьня даляр каштуе 2,1387 беларускага рубля (мінус 1,41 капейкі за дзень), эўра — 2,4996 (плюс 0,13 капейкі), 100 расейскіх рублёў — 3,129 беларускага (мінус 0,81 капейкі).

Да таго беларускі рубель два тыдні губляў вартасьць. Даляр на пачатку месяца каштаваў на біржы 2,0839 рубля, а на піку дарос да 2,1681. Эўра каштаваў 31 жніўня 2,432 рубля, на піку дарос да 2,5187. За 100 расейскіх рублёў на пачатку месяцу давалі 3,0618 беларускага рубля, а на піку, якога расейская валюта дасягнула ўчора, — 3,1371.

Эўра спыніў рост адносна беларускага рубля 12 верасьня, падае трэці дзень запар. Даляр стаў падаць 13-га, а днём раней падаражэў толькі на 0,04%.

Эканамісты зьвязвалі падзеньне беларускага рубля не з далярам і эўра, а з расейскім — беларуская эканоміка моцна прывязаная да расейскай. Але беларуская валюта доўгі час ня падала, а наадварот расла да расейскай, калі тая значна страціла ў вартасьці да даляра і эўра. Казалі, беларускі рубель цяпер «карэктаваўся» пад расейскі.

Беларускі рубель ледзь не дасягнуў рэкордна нізкай вартасьці, ды спыніўся ў 4 капейках ад рэкорду цаны за даляр.

У лютым 2016 году было 22 069 «недэнамінаваных» рублёў за даляр — гэта як 2,2069 «дэнамінаванага» рубля. Але верасеньскі курс найніжэйшы з часоў дэнамінацыі, якая праводзілася ў 2016 годзе пры курсе каля 2,005 рубля за даляр.

Эўра таксама адчувальна рос да беларускага рубляі таксама спыніўся за 6 капеек да рэкорду. У красавіку бягучага году было 2,558 рубля за эўра.

Расейскі рубель падаў да беларускага з пачатку году (калі за 100 расейскіх давалі каля 3,5 беларускага), але дасягнуўшы гадавога мінімуму ў 2,9974 беларускага за 100 расейскіх 24 жніўня, пачаў нязначна расьці і вярнуўся на ўзровень «дэнамінацыйных» дзён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG