Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат: беларуская сям’я жыве ў сярэднім на 1170 рублёў

абноўлена

Паводле зьвестак Белстату, сярэднестатыстычная хатняя гаспадарка Беларусі ў студзені-чэрвені 2018 году мела 1170 рублёў наяўных рэсурсаў на месяц, у тым ліку:

  • 1250,1 рубля ў гарадах і пасёлках гарадзкога тыпу;
  • 962,9 рубля ў вёсках.
Наяўныя рэсурсы — сумарна грашовыя даходы і прадукты харчаваньня з асабістай гаспадаркі, за выняткам затратаў на іх вытворчасьць, а таксама атрыманыя ў натуральнай форме льготы і выплаты.

Агулам грашовыя выдаткі склалі 1104,8 рубля. У першым квартале 2018 году ў месяц беларуская сям’я ў сярэднім выдаткоўвала 831,5 рубля (75,3%) на спажывецкія выдаткі, зь іх:

  • 40,3% на харчаваньне;
  • 30,6% на неспажывецкія тавары;
  • 26% на аплату паслуг.

У параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась наяўныя рэсурсы павялічыліся на 7,6%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG