Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія ганаровага консула Казахстана ў Беларусі трапіла ў рэестар аб банкруцтве


Забудоўнік «Утульнага кварталу» у менскім Зялёным Лузе некалі канкураваў са структурамі Машэнскага ў імпарце рыбы, цяпер можа быць абвешчаны банкрутам.

Эканамічны суд Менскай вобласьці пачаў вытворчасьць справы аб эканамічнай нямогласьці кампаніі «Фрэліэйсэксім», піша Tut.by.

Чэрмэн Шаканаў, архіўнае фота
Чэрмэн Шаканаў, архіўнае фота

Гэтая кампанія, якую Tut.by называе «адным з найстарэйшых бізнэсаў Беларусі», належыць ганароваму консулу Казаўстана ў Беларусі Чэрмэну Шаканаву, у 2000-х гадах займалася імпартам рыбы ў Беларусь і канкуравала са структурамі Аляксандра Машэнскага, нядаўна занялася інвэстыцыямі ў будаўніцтва (новая амбасада Казахстану на праспэкце Пераможцаў, бізнэс-цэнтар на вуліцы Лабанка, гандлёвы цэнтар на Алібегава, даўгабуд «Утульны квартал» у Зялёным Лузе). Шаканаў таксама займаецца рэстаранным бізнэсам і гандлем мэталапрадукцыяй.

Адносна «Фрэліэйсэксім» суд увёў абарончы пэрыяд да 5 лістапада — у гэты час кампанія мае прадставіць дакумэнты, неабходныя для вызначэньня далейшага лёсу кампаніі. З заявай на кампанію зьвярнуўся ейны крэдытор «Лакі Карэнсі», які патрабуе спагнаць 2,47 млн рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG