Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцаў, якія давяраюць навінам з ТБ, стала менш за 50%, — «Левада»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Давер да тэленавінаў у Расеі за 9 гадоў зьнізіўся на 30 працэнтных пунктаў, з 79% да 49%, сьцьвярджаецца ў дасьледаваньні «Левада-цэнтру», вынікі якога апублікавалі расейскія «Ведомости».

За апошнія пяць гадоў давер да тэленавінаў там зьнізіўся на 12 працэнтных пунктаў, а давер да інтэрнэт-выданьняў вырас з 7% да 24%. Паводле апытаньня, шмат хто лічыць, што асабістае жыцьцё і дабрабыт чыноўнікаў і палітыкаў, эканамічная сытуацыя, зьнешняя палітыка і пратэсты лепей асьвятляюцца ў інтэрнэце.

Праўда, большасьць расейцаў усё роўна называе ТБ асноўнай крыніцай навінаў: такіх цяпер 73% (9 гадоў таму было 94%). Інтэрнэт называюць асноўнай крыніцай навінаў ужо 37%. Сярод моладзі ўжо парытэт: для 49% асноўная крыніца навінаў гэта тэлевізар, для 54% — інтэрнэт.

Каму вераць беларусы, інтэрнэту ці тэлевізару?

Пра Беларусь падобных сьвежых зьвестак аб даверы навінам з ТБ і інтэрнэту няма. Але ёсьць леташнія па блізкіх тэмах.

З апытаньня «Беларускай аналітычнай майстэрні» у красавіку 2017 году вынікала, што дзяржаўным СМІ цалкам давяраюць толькі 13%, часткова давяраюць яшчэ 54%, зусім не давяраюць 27%. Незалежным СМІ на той час цалкам давяралі 15%, часткова — 61%, не давяраюць 15%. У той жа час падобныя лічбы па даверы расейскім СМІ: адпаведна 12% — 63% — 16%.

Пры гэтым у Беларусі няма буйных незалежных тэлеканалаў (ёсьць спадарожнікавы «Белсат», карэспандэнтам якога ў Беларусі чыняць пастаянныя перашкоды), а рэйтынгі дзяржаўных СМІ ў інтэрнэце ў разы ніжэйшыя за рэйтынгі незалежных.

Паводле апытаньня дзяржаўнага Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру, якое праводзілася ў 2017 годзе, навіны з інтэрнэту атрымлівае 60,5% беларусаў, з тэлевізіі — 72%. Але 91,5% беларускай моладзі атрымлівае навіны з інтэрнэту і толькі 43,% моладзі глядзіць навіны на ТБ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG