Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook сам абярэ «вартыя даверу» СМІ


Марк Цукэрбэрг

Кампанія Facebook пачынае працэс прыярытызацыі паведамленьняў «вартых даверу» сродкаў масавай інфармацыі ў яе стужцы навін, якія ўключаюць звычайныя пасты. Гэта будзе рабіцца для барацьбы з «сэнсацыялізмам» і «дэзінфармацыяй».

Пра гэта паведаміў кіраўнік кампаніі Facebook Марк Цукэрбэрг.

Facebook паведаміў, што будзе выкарыстоўваць апытаньні для таго, каб вызначыць: наколькі карыстальнікі давяраюць тым ці іншым СМІ. Працэс стартуе ў пачатку будучага тыдня.

Акрамя таго, Цукэрбэрг папярэдзіў, што аб’ём навін у агульным патоку паведамленьняў будзе скарочаны з прыкладна 5% да прыблізна 4%.

XS
SM
MD
LG