Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі сталі нараджаць пазьней


За апошнія гады ў Беларусі павялічыўся сярэдні ўзрост маці пры нараджэньні першага дзіця. Гэта вынікае са статыстычных дадзеных Белстата.​

Цяпер сярэдні ўзрост, калі беларускі нараджаюць першае дзіцё — 26 з паловай гадоў.

У 2017 годзе 16 тысяч дзяцей былі народжаныя жанчынамі ва ўзросьце 26–29 гадоў, крыху больш за 14 тысяч — жанчынамі ва ўзросьце 20-24 гады, каля 6,5 тысяч — ва ўзросьце 30-34 гады, каля 2,6 тысяч — ва ўзросьце да 20 год. Для параўнаньня, у 1990 годзе сярэдні ўзрост нараджэньня першага дзіцяці быў крыху меншым за 23 гады.

У горадзе жанчыны нараджаюць пазьней, чым у вёсцы. У мінулым годзе жыхаркі горада ўпершыню нараджалі ў сярэднім у 26,9 года, а ў вёсцы — у 24,8 года.

У 2017 годзе ў Беларусі нарадзілася 102 556 дзяцей.

У 1099 жанчын нарадзіліся двайняты, у 16 — трайняты.

Каэфіцыент мацярынскай сьмяротнасьці пры родах — 2 выпадкі на 100 тысяч родаў, а нэанатальнай сьмяротнасьці — 1,6 на тысячу дзяцей.

У параўнаньні з папярэднімі гадамі скарачаецца колькасьць дзяцей, народжаных па-за шлюбам. У 2017 годзе па-за шлюбам было народжана крыху больш за 13,5 тысячы дзяцей, у 2016-м — больш за 15,6 тысячы, у 2015-м — прыкладна 16,5 тысячы. З 1990 году больш за ўсё дзяцей па-за шлюбам нарадзілася ў 2007 годзе — амаль 22 тысячы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG