Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнт ЗША Барак Абама раскрытыкаваў рэспубліканцаў і Дональда Трампа


Экс-прэзыдэнт ЗША Барак Абама
Экс-прэзыдэнт ЗША Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп спрабуе нажыцца на незадаволенасьці амэрыканцаў. З такой заявай выступіў былы амэрыканскі прэзыдэнт Барак Абама, паведамляе CNN.

Падчас свайго выступу ва ўнівэрсытэце ў Ілінойсе Абама раскрытыкаваў Рэспубліканскую партыю і адміністрацыю Белага дому. Экс-прэзыдэнт адзначыў, што дэмакратыя ў ЗША знаходзіцца пад пагрозай, падрываюцца адносіны з даўнімі саюзьнікамі, у амэрыканскім грамадзтве растуць разьяднаньне і нацыяналістычныя настроі. Яны, па словах Абамы, прывялі да беспарадкаў у Шарлотсвілі летам 2017 году. Былы прэзыдэнт заклікаў даць адпор дыскрымінацыі.

CNN адзначае, што гэтыя словы зьяўляюцца папрокам у адрас Трампа. Раней цяперашні прэзыдэнт ЗША адмовіўся адназначна асудзіць нацыяналістаў, якія ўдзельнічалі ў беспарадках у Шарлотсвілі.

Абама таксама асудзіў рэспубліканцаў за тое, што яны, паводле яго, не жадаюць абараняць дэмакратыю або праверыць палітыку Трампа.

Дональд Трамп, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі ў Паўночнай Дакоце, назваў прамову свайго папярэдніка вельмі сумнай. «Я глядзеў яе, але я заснуў», — сказаў Трамп.

Раней Трамп неаднаразова крытыкаваў Абаму за ягоную зьнешнюю палітыку. На думку Трампа, Абама, у прыватнасьці, ня змог выбудаваць адносіны з Расеяй і дазволіў Маскве анэксаваць Крым.

У ЗША цяпер праходзіць кампанія напярэдадні прамежкавых выбараў у Кангрэс ЗША, якія пройдуць 6 лістапада 2018 году. У ходзе выбараў цалкам зьменіцца склад палаты прадстаўнікоў Кангрэсу і частка сэнатараў.

Экс-прэзыдэнт ЗША Барак Абама практычна спыніў палітычную дзейнасьць пасьля таго, як пакінуў сваю пасаду. Аднак ён вырашыў падтрымаць дэмакратаў на будучых выбарах.

Паводле дадзеных сацыялягічных апытаньняў, трэць амэрыканцаў лічыць Абаму найлепшым прэзыдэнтам ЗША. На другім месцы апынуўся Рональд Рэйган, на трэцім — Біл Клінтан. Дональд Трамп апынуўся на чацьвёртым месцы. Дзейнага прэзыдэнта ЗША назвалі лепшым 10% удзельнікаў апытаньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG