Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Білборды зь Някляевым і Жыгамонтам у Менску зьнялі празь некалькі гадзін


Некалькі гадзін правіселі ў цэнтры Менску ў раёне плошчы Перамогі білборды з паэтам Уладзімерам Някляевым і акторам Юрыям Жыгамонтам, паведаміў у Фэйсбуку кіраўнік Symbal.by Павал Белавус.

«Вярнулі назад ранейшыя нашыя банеры, якія там былі. Нас не папярэдзілі. Пазваніў у рэклямную кампанію, зь якой у нас дамова, кажуць, што зьвярнуліся з высокіх органаў і загадалі зьняць.

Ня ведаем, ці зьявяцца заўтра іншыя банэры зь Лявонам Вольскім і Меліцінай Станютай. Сытуацыя канешне непрыемная, будзем чакаць падрабязнасьцяў», — напісаў Павал Белавус.

4 верасьня беларуская крама Symbal.by разьмясьціла ў Менску новую рэкляму на білбордах.

На адным зь іх — тэлевядоўца Юры Жыгамонт, аўтар перадачы «Падарожжа дылетанта», што 15 гадоў выходзіла на дзяржаўнай тэлевізіі, пасьля перайшла ў інтэрнэт (у прыватнасьці, шэраг выпускаў рабіў партал Tut.by).

На другім білбордзе — паэт і пісьменьнік Уладзімер Някляеў, вядомы таксама як палітык і кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году ад руху «Гавары праўду» (у 2015 годзе выйшаў з руху, уваходзіў у склад «Беларускага нацыянальнага кангрэсу» Міколы Статкевіча).

На білбордах Жыгамонт і Някляеў — у беларускіх нацыянальных кашулях.

Плянавалася, што ў бліжэйшыя дні зьявяцца таксама білборды з фатаздымкамі сьпевака Лявона Вольскага і гімнасткі Меліціны Станюты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG