Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сытуацыя катастрафічная»: кіраўнік МЗС Украіны расказаў, што кожны год краіну пакідае мільён украінцаў


© Shutterstock
© Shutterstock

Міністар замежных справаў Украіны Павал Клімкін заявіў у тэлешоў «Свабода слова» тэлеканалу ICTV, што кожны год з Украіны за мяжу выяжджае каля 1 мільёна грамадзянаў Украіны.

«Сытуацыя катастрафічная, — мяркуе ўкраінскі міністар. — Прыкладна мільён украінцаў выяжджаюць кожны год. Мы лічым, што, на жаль, гэтая тэндэнцыя ў найбліжэйшы час захаваецца».

Паводле яго, толькі ў Польшчы ўжо жыве «1 мільён 400 тысяч украінцаў».

Прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі раней заяўляў, што за апошнія гады Польшча прыняла ў сябе больш за 1,5 мільёна ўкраінцаў, адзначае «Настоящее время». Толькі па выніках 2016 году польскія ўлады выдалі грамадзянам Украіны каля 800 тысячаў дазволаў на працу, у 2017 годзе — больш за мільён.

Бальшыня ўкраінцаў едзе на заробкі: сярэдні заробак украінскага работніка ў Польшчы — каля 700 даляраў у месяц, у тры-чатыры разы большы, чым ва Ўкраіне.

Украінцы ўжо некалькі гадоў першыя сярод іншаземцаў, якія атрымалі від на жыхарства ў краінах Эўразьвязу. Яшчэ ў 2014 годзе яго ў краінах Шэнгенскай зоны атрымалі 302,8 тысячы ўкраінцаў (13% ад агульнай колькасьці дазволаў на пражываньне), у 2015 годзе — ужо 500 тысяч (19,2% ад усіх выдадзеных відаў на жыхарства). Гэта больш, чым атрымалі грамадзяне ЗША, Кітаю, Індыі, Сырыі ці Марока. Пры гэтым 430 тысяч украінцаў атрымалі дазвол на пражываньне менавіта ў Польшчы. Таксама вялікая доля грамадзян Украіны сярод тых, хто атрымліваў дазвол на пражываньне ў Чэхіі, Эстоніі, Літве і Славакіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG