Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Казалі, што будзе бяз штурму»: родныя загінулых у тэракце ў Бэслане ўспамінаюць 3 трагічныя дні. Відэа


У Бэслане ўспамінаюць ахвяр тэракту ў школе № 1. Жалобныя захады будуць праходзіць на працягу трох дзён. У суботу, 1 верасьня, цырымонія пачалася са школьнага званка і ўскладаньня кветак. Сваякі загінулых таксама прынесьлі сьвечкі, цацкі і бутэлькі з вадой — на працягу трох дзён закладнікам не давалі піць.

Жалобныя захады пройдуць таксама ва Ўладзікаўказе, у Маскве, Санкт-Пецярбургу і іншых гарадах.

1 верасьня 2004 году баевікі захапілі і ўтрымлівалі больш за 1200 вучняў і настаўнікаў. У выніку тэракту і штурму загінулі 334 чалавекі, 186 з іх — дзеці. Адказнасьць за тэракт узяў на сябе адзін з лідэраў чачэнскіх баевікоў Шаміль Басаеў.

У 2017 годзе Міністэрства юстыцыі Расеі пагадзілася выканаць рашэньне Эўрапейскага суду ў правах чалавека і выплаціць 3 мільёны эўраў пацярпелым у выніку тэракту ў Беслане. Суд у Страсбуры разгледзеў некалькі скаргаў, пададзеных ініцыятыўнай групай «Маці Бэслану». ЭСПЧ пастанавіў, што расейскія ўлады не справіліся з абавязкам прадухіліць магчымую пагрозу жыцьця людзей і не сплянавалі штурм 3 верасьня 2004 году такім чынам, каб мінімізаваць пагрозу жыцьцям закладнікаў.

Мясцовыя ўлады неаднаразова спрабавалі зьнесьці школу, дзе знаходзіцца мэмарыял. «Маці Бэслану» выступаюць супраць гэтага рашэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG