Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея адказала Польшчы наконт выбуху ў самалёце Качынскага


Сьледчы камітэт Расеі не знайшоў пацьвярджэньня вэрсіі аб выбуху на борце самалёта прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага, які разьбіўся пад Смаленскам у красавіку 2010 года. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік ведамства Сьвятлана Пятрэнка.

«Усе вэрсіі, у тым ліку выказаныя польскім бокам, былі старанна правераны. Вэрсія аб выбуху правяралася ў ліку першачарговых і свайго пацьверджаньня не знайшла», — заявіла Пятрэнка.

У красавіку 2018 года польскі камісія па расьсьледаваньні катастрофы апублікавала новую справаздачу, у якой гаварылася, што асноўнай прычынай крушэньня стаў выбух на борце самалёта Качыньскага. Пазьней польскія сьледчыя заявілі, што знайшлі сьляды выбухоўкі на абломках самалёта і целе адной з ахвяр. У справаздачы, апублікаванай у 2011 годзе, гаварылася пра памылкі экіпажа. Гэты дакумэнт быў ануляваны.

У выніку катастрофы польскага самалёта Ту-154М пад Смаленскам загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Лех Качыньскі. Расьсьледаваньне трагедыі працягваецца да гэтага часу. Расейскія ўлады называлі прычынай крушэньня памылку пілёта.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG