Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джон Маккейн вырашыў спыніць лячэньне пухліны мозгу


Сэнатар Джон Маккейн

Амэрыканскі сэнатар Джон Маккейн вырашыў адмовіцца ад лячэньня пухліны мозгу, якая была знойдзена ў яго ў 2017 годзе. Пра гэта паведамляе CNN.

У заяве сям’і Маккейна гаворыцца, што «разьвіцьцё хваробы і няўмольны ўплыў ўзросту выносяць свой вэрдыкт». Яны падзякавалі ўсім хто падтрымліваў сэнатара на працягу году.

У ліпені 2017 году ў Маккейна была выяўленая гліяблястома — адна з самых агрэсіўных формаў пухліны галаўнога мозгу. У мінулым сэнатар перанёс тры апэрацыі выдаленьня раку скуры.

Джон Маккейн, вэтэран Віетнамскай вайны, кандыдат у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі ў 2008 годзе, лічыцца адным з самых уплывовых і аўтарытэтных заканадаўцаў ЗША. Ён узначальвае сэнацкі камітэт у справах узброеных сіл. Ён — традыцыйны крытык расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна і прыхільнік жорсткіх захадаў узьдзеяньня на Крэмль.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG