Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатар Джон Маккейн, які змагаецца з ракам, вярнуўся ў вялікую палітыку


Сэнатар Джон Маккейн
Сэнатар Джон Маккейн

Сэнатар поўны аптымізму і па-ранейшаму палітычна актыўны.

Сэнатар Джон Маккейн, які нядаўна вярнуўся ў Вашынгтон пасьля лячэньня раку галаўнога мозгу, заявіў у нядзелю, што хвароба яго сур’ёзная, аднак лячэньне ідзе пасьпяхова, а ён поўны энэргіі як ніколі, паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Я сутыкнуўся зь вельмі агрэсіўнай формай раку», — падзяліўся Маккейн у інтэрвію каналу CNN. У 80-гадовага сэнатара-рэспубліканца ад штату Арызона, які беспасьпяхова балятаваўся ў прэзыдэнты ў 2008 годзе, дыягнаставаная пухліна мозгу, гліяблястома. Лекары выявілі пухліну ў ліпені, пасьля таго, як Маккейну зрабілі апэрацыю выдаленьня тромба над левым вокам.

«Пакуль усё вынікі цудоўныя, — сказаў Маккейн, дадаўшы, што прагнозы «вельмі нядрэнныя». Перада мной, — працягваў сэнатар, — сур’ёзны выклік, але я сутыкаўся і зь іншымі выклікамі і цалкам упэўнены, што мне ўдасца справіцца і з гэтым. У мяне няма пабочных эфэктаў — ніякіх, акрамя павышанага ўзроўню энэргіі».

Маккейн нядаўна завяршыў першы курс хіміятэрапіі і апраменьваньня, а ў панядзелак яму зробяць дасьледаваньне МРТ.

Сэнатар, які ўзначальвае Камітэт у справах узброеных сілаў, на наступным тыдні будзе кантраляваць працэс працы над новым законапраектам у сфэры абароннай палітыкі.

«Кожнае жыцьцё так ці інакш заканчваецца», — сказаў Маккейн у эфіры CNN, дадаўшы, што вельмі задаволены сваім жыцьцём, у тым ліку і перадвыбарнай кампаніяй, у якой ён прайграў Бараку Абаму.

«Я пражыў цудоўнае жыцьцё і буду ўдзячны за любы дадатковы час, — сказаў Джон Маккейн. — Не забывайце, я той самы чалавек, які быў пятым з канца ў сваёй клясе ў ваенна-марской акадэміі».

У лістападзе Маккейн перавыбралі на шосты тэрмін у Сэнаце. У мінулым ён ужо праходзіў лячэньне ад мэляномы.

Бацька і дзед Маккейна былі адміраламі ВМС, а ён сам служыў пілётам у ВМС. У 1967 годзе ягоны самалёт быў зьбіты над Віетнамам, і ён правёў больш за пяць гадоў у палоне ў Паўночным Віетнаме, дзе неаднаразова падвяргаўся катаваньням.

Маккейн выказаў надзею, што людзі будуць памятаць яго як чалавека, які служыў сваёй краіне: «Зрабіў шмат памылак, але служыў сваёй краіне і, спадзяюся, можна дадаць, што служыў годна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG