Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ландсбергіс пра «Пакт Гітлера-Сталіна» і адзіны лек ад новых Communazі


Першы кіраўнік Літвы пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Вітаўтас Ландсбергіс.
Першы кіраўнік Літвы пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Вітаўтас Ландсбергіс.

23 жніўня споўнілася 79 гадоў зь дня падпісаньня пакту Молатава-Рыбэнтропа — пагадненьня аб ненападзе паміж Нямеччынай і Савецкім Саюзам.​Спэцыяльна для Свабоды піша першы кіраўнік незалежнай Літвы Вітаўтас Ландсбергіс.

Пакт Молатава-Рыбэнтропа, гэта быццам бы агульнапрынятае, папулярнае, аднак не зусім дакладнае вызначэньне.

Вячаслаў Молатаў (зьлева) цісне руку Яахіму фон Рыбэнтропу пасьля падпісаньня дамовы. Масква, 23 жніўня 1939 г.
Вячаслаў Молатаў (зьлева) цісне руку Яахіму фон Рыбэнтропу пасьля падпісаньня дамовы. Масква, 23 жніўня 1939 г.

Дамовіліся дзьве дыктатуры, якія мелі сваіх правадыроў-фюрэраў. Ані Молатаў, ані Рыбэнтроп не былi фюрэрамі. Таму «Пакт Гітлера-Сталіна» зьяўляецца больш дакладнай назвай угоды, хоць яна можа і не спадабацца спадкаемцам. Брытанскія мэдыі ў той час карысталіся яшчэ больш дакладным вызначэньнем «Communazi Pact», акцэнтуючы не асобы, а злачынныя палітычныя сыстэмы, якія мелі, дарэчы, агульныя бесчалавечна-сацыялістычныя (псэўдасацыялістычныя) карані.

На справе гэта была змова пачаць вялікую вайну з мэтай паняволіць і абрабаваць суседнія народы, пазбавіць іх дзяржаўнасьці і ўсталяваць новыя пашыраныя валоданьні заваёўнікаў. Такім чынам, сілай перарабіць палітычную карту Эўропы (пакуль што) за кошт больш слабых краін, якія ня здолелі аб’яднацца ў альянсы самаабароны.

«Дамова аб дружбе» была дамовай пра вайну, у якой новыя саюзьнікі абавязаліся не дапамагаць трэцяй краіне, калі на яе нападзе адна з удзельніц угоды.

Празрыста мелася на ўвазе Польшча, ненавісная для абедзьвюх дыктатур і дзяржаваў. Потым ужо Фінляндыя, Румынія, Балтыйскія дзяржавы.

Курʼёзна, што рабаўнікі на вялікай дарозе, якія загадзя і пасьля паляваньня дзялілі здабычу, стараліся зьвязаць «саюзьніка» сумеснай дамовай, прычым ратыфікаванай у ліпавым парлямэнце той жа СССР. Так, на патрабаваньне Гітлера, таварыш Сталін у апошні дзень вакацый, напярэдадні нямецкага нападу на Польшчу, склікаў сваіх небаракаў-дэпутатаў на сэсію, якая дадаткова гарантавала свабоду рук для Рэйху.

На стол клаліся ўжо пераробленыя карты Эўропы, а Сталін прыглядаўся ў напрамку Балканаў, нават Ірану.

Калі ліха зьмяняецца шкала «інтарэсаў», то паперкі нічога не каштуюць, нават тая, прынятая Вярхоўным Саветам СССР, каб толькі прывабіць і «надзьмуць Гітлера». Сталін, па ўспамінах Мікіты Хрушчова, быў бязьмерна рады, нават прытанцовываў: «Падмануў Гітлера!»

Той у сваю чаргу, быў упэўнены, што падмануў Сталіна.

Павучальна, чаго вартая нават ратыфікаваная дамова «аб дружбе» міжнародных бандытаў.

Тым больш, калі да яе прымацаваныя таемныя пратаколы пра будучую дзяльбу здабычы.

O tempora, o mores! Ну і звычаі, гэта значыць правілы міжнароднага парадку змарнаваныя. Навошта яны? Ніякіх сумленных правілаў, таму, што ніякага гонару. Толькі сіла, сквапнасьць і змова.

І адзіная здабытая каштоўнасьць — навука на будучыню.

На гарызонце там павінен быў зьявіцца NATO.

Адзіны лек ад новых «Communazi».

Вітаўтас Ландсбергіс

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG