Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзень дзяржаўнага сьцягу Ўкраіны на Данбасе загінулі 5 украінскіх вайскоўцаў

У раёне вёскі Крымскае на ўсходзе Украіны 23 жніўня адбыўся пацігадзінны бой паміж украінскімі вайскоўцаі і ўзброенымі сэпаратыстамі.

Пра гэта ў чацьвер на брыфінгу паведаміў сьпікер Міністэрства абароны Ўкраіны Дмітро Гуцуляк.

Паводле яго слоў, бой пачаўся ў палове на шостую раніцы. Сэпаратысты напалі на пазыцыі ВСУ і паспрабавалі захапіць наглядальныя пасты ўздоўж Бахмуцкой трасы. Актыўная фаза бою працягвалася пяць гадзін. Па заяве Мінабароны Украіны, атаку атрымалася адбіць, але ў выніку яе загінулі чацьвёра ўкраінскіх вайскоўцаў і яшчэ сямёра атрымалі раненьні. Яшчэ адзін украінскі ваенны загінуў у выніку абстрэлу сэпаратыстамі іншых вёсак, якія знаходзяцца пад кантролем ВСУ.

Гуцуляк падкрэсьліў, што з боку сэпаратыстаў ужываліся міны калібру 120 мм, выкарыстаньне якіх забароненае Менскімі пагадненьнямі.

Раней прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, выступаючы ў Дняпры на сьвяткаваньні Дня дзяржаўнага сьцягу, папрасіў прабачэньня за сказаныя ім у 2014 годзе слова аб хуткім завяршэньні вайны ў Данбасе. «Шкада, што даў абяцаньне, якое не апраўдалася. Прашу за гэта прабачэньня» — заявіў Парашэнка.

У сераду трохбаковая кантактная група па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе дамовілася аб бестэрміновым спыненьні агню з 29 жніўня. Пры гэтым украінскі бок адзначыў, што міру «немагчыма дамагчыся без поўнага спыненьня паставак зброі, боепрыпасаў і гаруча-змазачных матэрыялаў з Расеі, у той час як цяпер такія пастаўкі працягваюцца».

Крэмль гэтыя абвінавачваньні абвяргае.

XS
SM
MD
LG