Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэндэровіч заявіў, што ягоны скасаваны выступ у Менску дазволілі «па адмашцы зь Віскулёў»


Віктар Шандаровіч, архіўнае фота
Віктар Шандаровіч, архіўнае фота

Расейскі пісьменьнік, сатырык і тэлевядоўца Віктар Шэндэровіч расказаў на Facebook, што зьбіраецца ў Менск на канцэрт 25 кастрычніка — на выступ, які раней быў скасаваны.

Два месяцы таму Віктар Шэндэровіч пісаў на Facebook, што выступ скасаваны, бо «атрымаць канцэртны дазвол у адміністрацыі прэзыдэнта аказалася справай немагчымай» (насамрэч гастрольнае пасьведчаньне трэба атрымліваць праз ідэолягаў аблвыканкамаў або Менгарвыканкаму).

Цяпер Шэндэровіч сьцьвярджае, што скасаваны канцэрт «зноў дзівосным чынам прызначаны па адмашцы зь Віскулёў» — адной з рэзыдэнцыяў Аляксандра Лукашэнкі. Прычынаў скасаваньня і наступнага дазволу ён не называе: маўляў, «воля Яго пераменлівая, а пляны непрадказальныя».

Квіткі на канцэрт 25 кастрычніка цяпер сапраўды ёсьць у продажы ў інтэрнэт-касах.

«Але не мая справа сьлініць палец і варажыць аб кірунках ветру, — адзначае Шэндэровіч. — Мая справа, калі ўсё складзецца, прыехаць з канцэртам на гістарычную радзіму».

Народжаны ў Маскве пісьменьнік сьцьвярджае, што ягоныя «бабулі-дзядулі ўсе тамтэйшыя: Мазыр, Гомель, Магілёў, Бабруйск». Ён таксама адзначае, што ролі ў ягоных п’есах «Потерпевший Гольдинер» і «Какого чёрта» выконваюць беларускія акторы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG