Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На iPhone і Android выйшла беларускамоўная «Біблія для дзяцей»


Папулярная ў сьвеце бясплатная мабільная праграма Bible App for Kids, распрацаваная YouVersion супольна з эвангельскімі хрысьціянамі OneHope, стала даступнай на беларускай мове.

«Біблія для дзяцей» — ня кніга, а зборнік анімаваных апавяданьняў і гульняў на біблійную тэматыку для дзяцей ад 4 гадоў. Толькі на Android праграму ўсталявалі ня менш за 10 млн чалавек (Apple не раскрывае колькасьці інсталяцыяў на iPhone і iPad). Каб пераключыць праграму на беларускую вэрсію, трэба зайсьці ў пункт «Settings», падпункт «Language».

Як расказвае на Facebook распрацоўнік Мікалай Малашчонак, над праектам працавалі два гады. У праграме, сьцьвярджае ён, «яскравыя анімацыі, цікавыя галаваломкі і пазлы і самая лепшая беларускамоўная агучка ад каманды КінаКонг».

«Пэрсанажы рухаюцца, і размаўляюць, і ажыўляюць Біблію для маленькіх чытачоў: апостал Павал сапраўды трапляе ў шторм, Ной будуе каўчэг, а Госпад Есус падымае паралізаванага», — апісвае праграму «КінаКонг».

Тыя ж распрацоўнікі, якія стварылі «Біблію для дзяцей», маюць і «дарослую» праграму чытаць Біблію для Android і iOS — яна таксама перакладзеная на беларускую (і яшчэ на чатыры дзясяткі моваў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG