Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве прайшлі адзіночныя пікеты ў падтрымку ўкраінцаў, зьняволеных у Расеі


Штомесячная акцыя ў падтрымку палітычных зьняволеных «Стратэгія-18» прайшла ў Маскве 18 жніўня, піша Крым.Реалии.

Пікеты праводзіліся ў падтрымку крымскіх татараў, зьняволенага рэжысэра Алега Сянцова і іншых зьняволеных у Расеі ўкраінцаў.

Цяперашняя акцыя прайшла без затрыманьняў. У чэрвені пасьля шэрагу такіх пікетаў былі затрыманыя чацьвёра актывістаў.

Расейскія актывісты з Санкт-Пецярбурга і Масквы аб'ядналіся ў бестэрміновую акцыю пад назвай «Стратэгія-18» у гонар дня дэпартацыі крымскіх татараў 18 мая 1944 году. Штораз у 18-ы дзень месяца актывісты выходзяць на вуліцы гораду з мэтай распавесьці пра сытуацыю ў анэксаваць Крыме, інфармаваць расійскае грамадзтва пра факты парушэньня правоў і свабодаў чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG