Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст Паліткоўскі абверг вэрсію калегі пра забойства Лісьцьева


Уладзіслаў Лісьцьеў
Уладзіслаў Лісьцьеў

Журналіст Аляксандр Паліткоўскі, адзін з вядучых праграмы «Взгляд», пракамэнтаваў вэрсію свайго калегі Дзмітрыя Захарава пра тое, што заказчыкам забойства генэральнага дырэктара ОРТ Уладзіслава Лісьцьева ў 1995 годзе быў алігарх Барыс Беразоўскі.

Паліткоўскі лічыць, што на зьбеглага чалавека, якім стаў Беразоўскі, «заўсёды прасьцей за ўсё гэтую справу сьпісаць».

Пры гэтым Паліткоўскі адзначыў, што рашэньне не даваць больш рэклямы на тэлеканале прымаў ня Лісьцьеў, а савет дырэктараў. «Таму страляць у Лісцьева — гэта ўсё роўна, што страляць у тэлевізар» — заявіў ён. Якіх-небудзь сьледчых дзеяньняў, якія б даказвалі дачыненьне Беразоўскага да забойства, няма. «Я ў гэта ня веру» — сказаў на заканчэньне Паліткоўскі.

Напярэдадні тэлежурналіст і таксама былы вядучы праграмы «Взгляд"Дзьмітры Захараў назваў заказчыкам забойства Ўладзіслава Лісьцьева Барыса Беразоўскага. Захараў зьвязаў гібель Лісьцьева з манаполіяй кіраўніцтва тэлеканала на разьмяшчэньне тэлевізійнай рэклямы. Гаворка ішла аб чвэрці мільярда даляраў, працэнты зь якіх, як вынікае са словаў Захарава, губляў Беразоўскі ў выніку дзеяньняў Лісьцьева.

Тэлежурналіст быў забіты 1 сакавіка 1995 года каля свайго дому ў Маскве. Злачынства да гэтага часу не раскрытае.

Барыс Беразоўскі, у 1990-я гады адзін з найбуйнейшых расейскіх бізнэсмэнаў, у пачатку 2000-х пераехаў у Лёндан і стаў крытыкам Уладзіміра Пуціна. Беразоўскі памёр у 2013 годзе пры нявысьветленых абставінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG