Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерлага алігарха Беразоўскага назвалі заказчыкам забойства Лісьцьева


Улад Лісьцьеў, адзін з самых папулярных дзеячаў расейскага тэлебачаньня ў першай палове 1990-х гадоў.
Улад Лісьцьеў, адзін з самых папулярных дзеячаў расейскага тэлебачаньня ў першай палове 1990-х гадоў.

Калега першага гендырэктара расейскага тэлеканалу ОРТ Уладзіслава Лісьцьева па праграме «Взгляд» Зьміцер Захараў назваў заказчыкам яго забойства памерлага алігарха Барыса Беразоўскага. Пра гэта ён паведаміў у інтэрвію каналу MixTV, запіс даступны на YouTube, паведамляе Lenta.ru.

Гібель Лісьцьева Захараў зьвязаў з манаполіяй на разьмяшчэньне рэклямы на канале ОРТ. «І вось нехта, хто стаяў за Уладам, вырашае, што Першы канал уводзіць мараторый на разьмяшчэньне рэклямы іншымі арганізацыямі, а непасрэдна разьмяшчэньнем будзе займацца сам Першы канал. Гэта значыць адразу лягічна і лёгка вылічаецца, хто ад гэтага меў найбольшую шкоду», — сказаў былы вядучы «Взгляд».

«Працэнтаў з чвэрці мільярду пазбаўляўся ўсім нам добра вядомы чалавек, якога ўжо цяпер няма ў жывых, які быў знойдзены ня тое павешаным, ня тое сам павесіўся ў Лёндане. То бок, гэта было настолькі відавочна, што расьсьледаваць, уласна, было няма чаго», — растлумачыў Захараў. «Вы згадалі Барыса Бярозаўскага», — адказаў яму інтэрв’юэр, пасьля чаго размова працягнулася.

Захараў падкрэсьліў, што Лісьцьеў неаднаразова атрымліваў званкі з пагрозамі ад нейкіх «ананімных пэрсанажаў», якія патрабавалі адмяніць гэтае новаўвядзеньне. На думку вядучага, Лісьцьеў павёў сябе па-дурному, ня папрасіўшы праваахоўныя органы аб абароне. «Калі гаворка ідзе пра чвэрць мільярда даляраў, як вы разумееце, пагразіць-пагразіць — ды і перастануць не працуе», — дадаў калега першага гендырэктара ОРТ.

Расейскі тэлежурналіст Уладзіслаў Лісьцьеў быў забіты 1 сакавіка 1995 году каля свайго дому ў Маскве. Злачынства да гэтага часу не раскрытае.

Алігарх Барыс Беразоўскі было знойдзены мёртвым 23 сакавіка 2013 года ў доме былой жонкі ў Вялікабрытаніі. Прыярытэтнай вэрсіяй сьмерці лічыцца самагубства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG