Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зісер — Зімоўскаму: другую БелТА дзяржава не пракорміць


Ператрус у офісе TUT.BY 7 жніўня

Газэта «Наша ніва» ўзяла інтэрвію пра «справу БелТА» ў Аляксандра Зімоўскага, колішняга кіраўніка Белдзяржтэлерадыёкампаніі, цяпер — мэдыякансультанта ў Расеі.

Зімоўскі выказаў наступны прагноз пра далейшы лёс парталу:

— Для зьмены рэдакцыйнай палітыкі TUT. BY уладам досыць ласкава, але цьвёрда папрасіць уладальнікаў паставіць на чале парталу любога мясцовага, прабачце за штамп, «адыёзнага прапагандыста». І праз месяц вы будзеце мець за грошы паважанага Ю. Зісера і яго кампаньёнаў зусім новы ўнікальны журналісцкі калектыў з ляяльнасьцю, якая зашкальвае. Справаў усяго.

Аляксандар Зімоўскі
Аляксандар Зімоўскі

Уладальнік парталу Юры Зісер адказаў у сябе ў ФБ на гіпотэзу Зімоўскага.

— Зімоўскі шукае працу? А калі сур’ёзна, партал з паслухмяным чалавекам на чале чытаць не будуць, банкруцтва непазьбежна. Я ўжо не кажу пра здраду. А другую БелТА дзяржава не пракорміць.

Юры Зісер
Юры Зісер

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG