Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскай калёніі, дзе вязьні паведамілі пра катаваньні, знайшлі мёртвымі дваіх арыштантаў


У Забайкальскі папраўчай калёніі №5, супрацоўнікаў якой нядаўна абвінавацілі ў катаваньнях, памерлі двое зьняволеных.

Іх целы былі знойдзеныя 7 жніўня на тэрыторыі вытворчай зоны калёніі.

Як паведамілі ва ўпраўленьні Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў па Забайкальскім краі, пры аглядзе целаў бачных прыкмет гвалтоўнай сьмерці не выяўлена. Ведамства праводзіць праверку.

На пачатку жніўня зьняволеныя ПК №5 Аляксандр Нохрын і Яўген Афанасьеў распавялі праваабаронцам пра катаваньні з боку супрацоўнікаў калёніі. Па іх словах, 7 ліпеня, засмучаныя паразай зборнай Расеі ў чвэрцьфінале чэмпіянату сьвету па футболе, супрацоўнікі зьбівалі асуджаных і катавалі іх электрашокерам. Норхін таксама паведаміў, што ад супрацоўнікаў моцна пахла алькаголем.

Пазьней зьявілася інфармацыя аб зьбіцьці яшчэ аднаго асуджанага – Міхаіла Калманава. Паводле яго слоў, супрацоўнікі калёніі катавалі яго ў памяшканьні бібліятэкі каля 20 хвілін, ужываючы чатыры электрашокеры адначасова. Затым, як сьцьвярджае Калманаў, яго правялі праз «жывы калідор» і яшчэ раз зьбілі. На мэдаглядзе ў зьняволенага дыягнаставалі параарбітальную гематому і шматлікія кровападцёкі.

Пазьней на Калманава завялі справу «аб дэзарганізацыі дзейнасьці ўстановаў, якія забясьпечваюць ізаляцыю ад грамадзтва». Па вэрсіі сьледзтва, зьняволены сам напаў на супрацоўніка калёніі з лязом брытвы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG