Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка журналіста Быкоўскага напісала з плэера, што муж у Сьледчым камітэце

абноўлена

Паўлюк Быкоўскі, архіўнае фота
Паўлюк Быкоўскі, архіўнае фота

Журналісты Паўлюк Быкоўскі і Аляксей Жукаў затрыманыя на трое сутак, ім далі статус падазраваных па крымінальнай справе за «несанкцыянаваны доступ да інфармацыі», піша Сьледчы камітэт.

Журналістка Вольга Быкоўская паведаміла, што яе муж журналіст Паўлюк Быкоўскі знаходзіцца ў цэнтральным апараце Сьледчага камітэту. Падчас ператрусу сьледчыя канфіскавалі амаль усю тэхніку і банкаўскія карткі, сказала Свабодзе Быкоўская.

А 8-й раніцы 8 жніўня да журналіста Паўлюка Быкоўскага прыйшлі сьледчыя з праверкай па «справе БелТА», з таго часу ён не выходзіць на сувязь.

З тэхнікі пакінулі плэер і фотаапарат

Вольга Быкоўская сказала, што падчас ператрусу сьледчыя канфіскавалі амаль усю тэхніку сярод:

  • мабільныя тэлефоны;
  • пляншэты;
  • кампутары.

З тэхнікі сьледчыя пакінулі толькі плэер і фотаапарат. З плэеру Быкоўская зарэгістравала новы акаўнт у фэйсбуку, каб паведамляць актуальную інфармацыю аб затрыманьні мужа. Да старога акаўнту журналістка мела доступ толькі з канфіскаванай тэхнікі.

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG