Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саша і Сірожа пра крадзеж зброі: «Есьлі б іх не паймалі, аны б радзіму прадалі»


Малюнак Аляксея Хацкевіча
Малюнак Аляксея Хацкевіча

Вайскоўцы-кантрактнікі 8-й брыгады вайсковай часткі 29969 (супрацьпаветраныя войскі), якая месьціцца ў Баранавічах, гандлявалі зброяй. Гэта выявіў камандзір часткі. Заведзена крымінальная справа.

24-гадовы прапаршчык Дзьмітры К., які служыў у роце матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня на пасадзе загадчыка збройнага складу часткі, прыблізна ад мінулай восені выносіў са складу, а потым прадаваў ці часам нават дарыў зброю. Ніякай інвэнтарызацыі за гэты час не праводзілася, нават пры тым, што зьмяніўся камандзір, — а гэта абавязкова працэдура пасьля зьмены камандаваньня.

Вядома, што ў ходзе сьледзтва Дзьмітры К. даў паказаньні на яшчэ двух чалавек: другога прапаршчыка і высокапастаўленага супрацоўніка Баранавіцкага райаддзелу ўнутраных спраў. Як піша «Наша Ніва», усе трое цяпер затрыманыя, але частку зброі пакуль не знайшлі.

Што вядома пра крадзеж зброі ў Баранавічах

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG