Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таямніца рэйсу MH370: што стала вядома з новай справаздачы аб зьнікненьні самалёта


Боінг 777 рэйсу MH370 авіякампаніі Malaysia Airlines. Архіўнае фота.

Восьмага сакавіка 2014 году Боінг 777 рэйсу MH370 авіякампаніі Malaysia Airlines вылецеў з Куала-Лумпура ў Пэкін. Прыкладна праз 40 хвілін пасьля ўзьлёту борт адключыў транспондэры, якія перадавалі зьвесткі пра месца, і, зрабіўшы дзіўны манэўр, зьнік з радараў.

Да гэтага часу пра лёс лайнэра і 239 чалавек на борце нічога не вядома — гады пошукаў не далі вынікаў. Экспэрты мяркуюць, што самалёт знаходзіўся ў паветры яшчэ некалькі гадзін і затым упаў у Індыйскі акіян, адхіліўшыся ад курсу на тысячы кілямэтраў.

Але дзе менавіта і чаму — незразумела.

30 ліпеня 2018 года сьледчая група апублікавала 495-старонкавую справаздачу аб лёсе рэйсу MH370. У ёй гаворыцца, што, магчыма, «органамі кіраваньня Боінга наўмысна скарысталіся» для зьмены курсу самалёта. Але хто і навошта — па-ранейшаму невядома, — піша Reuters пра інцыдэнт, называючы яго «адной з галоўных таямніц у гісторыі авіяцыі».

«Адказ можа быць канчатковым, толькі калі будуць знойдзены абломкі», — цытуе агенцтва кіраўніка сьледчай групы па бясьпецы рэйсу MH370.

Да гэтага часу выявілі толькі тры абломкі крыла, якія па вэрсіі экспэртаў належалі зьнікламу самалёту.

Лайнэр меркавана зваліўся ў самой малавывучанай і выдаленай частцы Індыйскага акіяну.

Аўстралія, Кітай і Малайзія выдаткавалі больш за ^$147 мільёнаў на пошукі ў 2017 годзе. Яшчэ адна спроба, трохмесячная пошукавая апэрацыя амэрыканскай фірмы Ocean Infinity, была спыненая 29 траўня 2018 году.

«Мы ня можам выключыць незаконнае ўзьдзеяньне трэцяга боку», — адзначыў Кок. Ён дадаў, што сьледчая група праверыла і адкінула больш за 60 розных тэорый змовы і здагадак, выказаных у прэсе і сацсетках.

Па адной з вэрсій, вінаватым мог стаць камандзір авіяляйнэра. Паліцыя знайшла на яго хатнім кампутары авіясымулятар, у якім той адпрацоўваў маршрут, які, як мяркуецца, стаў для MH370 фатальным. Вэрсію пра самагубства пілёта падтрымалі аўстралійскія экспэрты, аднак доказаў на яе карысьць не друкавалася.

Кіраўнік сьледчай групы Кок заявіў, што ў членаў яго групы не выклікалі сумненьняў узровень падрыхтоўкі і псыхічны стан пілётаў, былі правераныя і ўсе пасажыры з 15 краінаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG