Лінкі ўнівэрсальнага доступу

MH370: пошук зьніклага малайзійскага лайнэра прыпыніўся


Пошукі малайзійскі авіялайнэра, які прапаў тры гады таму і на якім было 239 пасажыраў, прыпынілі.

Як перадае BBC, сваякі незадаволеныя ходам пошукавай апэрацыі, арганізаванай уладамі Малайзіі, Аўстраліі і Кітаю. Яны заявілі, што рашэньне было прынятае пасьля беспасьпяховых пошукаў на больш чым 120 тысячах квадратных кілямэтраў ад Індыйскага акіяну.

Сем’і ахвяраў заяўлялі, што падыход да пошукаў трэба зьмяніць.

Самалёт MH370 зьнік на шляху да Пэкіну з Куала-Лумпуру ў 2014 годзе.

Boeing 777, які выконваў рэйс MH370 з Куала-Лумпуру да Пэкіну, зьнік з экранаў радараў у ноч на 8 сакавіка 2014 году. На борце было 227 пасажыраў і 12 членаў экіпажу.

Лайнэр, верагодна, пацярпеў катастрофу ў паўднёвай частцы Індыйскага акіяну, аднак пошукавая апэрацыя, якая абышлася ў 135 млн даляраў, была беспасьпяховай. Атрымалася ідэнтыфікаваць толькі сем з 20 знойдзеных абломкаў, якія, верагодна, могуць належаць Boeing 777.

Гэтая апэрацыя стала самай маштабнай у гісторыі авіяцыі. У чэрвені міністры транспарту Малайзіі, Аўстраліі і Кітаю дамовіліся прыпыніць пошукі.

XS
SM
MD
LG