Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малайзія: знойдзеныя ў акіяне абломкі належаць MH370


Урад Малайзіі паведаміў у чацьвер, што два нядаўна знойдзеныя абломкі самалёта з высокай верагоднасьцю належаць зьнікламу больш за два гады таму «Боінгу-777».

Як паведамляе BBC, абломкі былі знойдзеныя ля ўзьбярэжжа Паўднёвай Афрыкі і побач з востравам Радрыгес у Індыйскім акіяне. Іх дасьледавала група экспэртаў, якія і прыйшлі да высновы, што абломкі належаць зьнікламу самалёту.

Сярод іх апынуліся частка рухавіка зь лягатыпам Rolls-Royce і ўнутраная панэль кабіны пілётаў, паведаміў міністар транспарту Малайзіі Ліоу Тыонг Брэх. Абломак унутранай часткі зьніклага самалёта быў знойдзены ўпершыню.

Малайзійскі самалёт, які ляцеў рэйсам MH370 з Куала-Лумпура ў Пэкін, зьнік у сакавіку 2014 году. На яго борце было 239 чалавек. Лічыцца, што самалёт разьбіўся ў Індыйскім акіяне.

Пошукі ў Індыйскім акіяне не далі ніякіх вынікаў. Улады Малайзіі лічаць, што абломкі, якія не знаходзяцца на дне акіяна, будуць паступова вынесеныя на бераг Афрыкі.

Усе пяць пацьверджаных абломкаў знаходзілі ў розных частках Індыйскага акіяна. Кавалак крыла знайшлі на беразе выспы Рэюньён, якая належыць Францыі. Яшчэ два абломкі былі знойдзеныя ў сакавіку ў Мазамбіку.

Пакуль ніводзін са знойдзеных абломкаў не дае ўяўленьня пра тое, што ж стала прычынай авіякатастрофы і дзе цяпер знаходзіцца самалёт. Розныя аналізы і экспэртызы не далі ніякіх вынікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG