Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: за даваньне хабару ДАІ заведзена 19 крымінальных спраў

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ад пачатку году за даваньне хабару супрацоўнікам Дзяржаўтаінспэкцыі заведзена 19 крымінальных спраў. Па 9 зь іх ужо вынесены прысуд, піша БелаПАН са спасылкай на ўпраўленьне ДАІ МУС Беларусі.

Акрамя вялікіх штрафаў, у адным выпадку абвінавачанаму прысудзілі два гады папраўчай працы, у другім — год абмежаваньня волі.

Адзін з апошніх выпадкаў адбыўся 1 ліпеня на 29 кілямэтры аўтадарогі М-1 каля Берасьця. Супрацоўнік ДАІ спыніў кіроўцу праз перавышэньне хуткасьці на 52 км/г.

За непрыцягненьне да адказнасьці «парушальнік паклаў у кішэню пярэдняга пасажырскага сядзеньня 200 рублёў», гэта зафіксаваў відэарэгістратар. Перад гэтым інспэктар ДПС праінфармаваў кіроўцу пра крымінальную адказнасьць за хабар. Пазьней была выкліканая сьледча-апэратыўная група і заведзеная крымінальная справа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG