Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя павалілі крыжы ў Курапатах. ФАТАФАКТ


Паваленыя крыжы ў Курапатах

Невядомыя вырвалі і спрабавалі спаліць тры крыжы ў Курапатах, паведаміла Свабодзе адна з удзельніц абароны мэмарыяльнага ўрочышча Ганна Шапуцька.

«Крыжы склалі разам, спрабавалі падпаліць. Але крыжы сырыя, дзякуй Богу, яны цэлыя. Толькі бачна, што адбылася спроба падпалу», – сказала Шапуцька.

Міліцыянты, якія прыехалі на месца здарэньня, склалі пратакол апытаньня і чакаюць крыміналістаў, паведаміў карэспандэнт Свабоды. Фармулёўкі злачынства на момант публікацыі няма. На месцы здарэньня выявілі бутэльку з вадкасьцю для падпалу. Яе накрылі, каб захаваць адбіткі пальцаў. У Зьмітра Дашкевіча забралі на праверку каністру з бэнзінам для пілы і генэратара.

Сьляды падпалу паваленых крыжоў у Курапатах
Сьляды падпалу паваленых крыжоў у Курапатах

Што важна ведаць аб пратэстах супраць новай рэстарацыі ў Курапатах

  • Рэстаран стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут, па розных ацэнках, ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы яго закрыцьця.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • 27 чэрвеня наведніцы рэстарацыі на аўтамабілі зьбілі актывіста Леаніда Кулакова, у яго пералом рукі.
  • Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 13 ліпеня паведаміў пра нейкія дамоўленасьці з уладальнікам рэстарацыі, але якія гэта дамоўленасьці — пакуль не сказаў.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2012 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.

​Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG