Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тром мужчынаў зь Віцебску прысудзілі ад 5 да 6 год турмы за выкраданьне чалавека


Ілюстрацыйнае фота. © Shutterstock

Набылі законную сілу прысуды тром мужчынам ь Віцебску, якія ў чэрвені 2017 году выкралі і зьбілі чалавека, які адмовіўся «прасіць прабачэньня» ў іхнага сябра, піша БЕЛТА.

Злачынцам прысудзілі 5 год, 5 год і 11 месяцаў і 6 год калёніі ўзмоцненага рэжыму. Пацяпелы зьвярнуўся ў міліцыю не адразу па канфлікце, бо быў напужаны, але ўсё ж напісаў заяву.

У яго ў чэрвені мінулага году здарыўся канфлікт з адным з абвінавачаных, пад пагрозамі расправы ён пагадзіўся на сустрэчу зь ім і двума ягонымі сябрамі (усе тры былі п’яныя). Тыя гвалтам зацягнулі яго ў машыну, павезьлі за горад на лецішча, па дарозе «ўжылі прыём удушэньня», ад чаго пацярпелы страціў прытомнасьць.

На лецішчы пацярпелага прымусілі ўстаць на калены і «прасіць прабачэньня», а калі ён адмовіўся, яго пачалі зьбіваць. Пад пагрозай расправы ён папрасіў прабачэньня, яго заштурхалі назад у машыну і адвезьлі на месца сустрэчы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG