Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прымушалі капаць сабе магілы: двух менчукоў пачалі судзіць за выкраданьне, разбой і забойства


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Менскім гарадзкім судзе 2 траўня пачаўся разгляд справы аб забойстве 41-гадовага мэнэджэра Андрэя Касяка, цела якога дагэтуль не знайшлі. На лаве падсудных яго знаёмыя: 29-гадовы Расьціслаў Сьветчыкаў і 41-гадовы Аляксей Сінькевіч.

Як перадае з суду Tut.by, у справе шэсьць чалавек праходзяць пацярпелымі. Двух мужчын абвінавачваюць у разбоі, вымаганьні, крадзяжы асабістых дакумэнтаў, падробцы дакумэнтаў, наўмысным пашкоджаньні маёмасьці, махлярстве ў асабліва буйным памеры, выкраданьні чалавека з карысьлівых матываў і забойстве, учыненым групай асобаў. Апошні артыкул дапускае сьмяротнае пакараньне.

Да затрыманьня Расьціслаў Сьветчыкаў быў асуджаны на штраф за растрату, Аляксей Сінькевіч меў штраф за неназванае злачынства, быў пазбаўлены правоў на кіраваньне аўтамабіля за п’янства і езьдзіў па фальшывым пасьведчаньні. Другі валодае пэйнтбольным клюбам, першы працаваў памочнікам кіраўніка ў прыватнай кампаніі. Сьветыкаў прасіў ня ўлічваць доказы сьледзтва, якія, як ён сьцьвярджае, былі здабытыя з парушэньнем законаў.

Паводле сьледзтва, акрамя забойства, якое адбылася, меркавана, у 2016 годзе, мужчыны вымагалі 100 тысяч даляраў у сямейнай пары ў 2011-м: пацярпелую «вывезьлі ў лес, прымусілі капаць сабе магілу», ужывалі фізычны і псыхалягічны гвалт, паказвалі пацярпелым здымкі нібыта расчлянёных целаў, «прадмет, падобны да ампутаванага пальца і кісьці рукі», у адным з эпізодаў стралялі над галавой пацярпелай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG