Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі расстралялі аднаго з асуджаных на сьмерць. Пра гэта стала вядома толькі праз 4 месяцы


Кірыл Казачок
Кірыл Казачок

Паводле інфармацыі, якую атрымаў каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» Андрэй Палуда ад маці асуджанага да сьмяротнага пакараньня Кірыла Казачка, прысуд у дачыненьні да яе сына прыведзены ў выкананьне.

Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Паводле папярэдняй інфармацыі, Казачок быў расстраляны пры канцы кастрычніка 2017 году.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла ў абарону Кірыла Казачка і распаўсюдзіла тэрміновы зварот да прэзыдэнта Лукашэнкі з заклікам спыніць сьмяротнае пакараньне ў Беларусі.

Забіў 9-гадовую дачку і 17-гадовага сына

Прысуд 39-гадоваму Кірылу Казачку быў абвешчаны 28 сьнежня 2016 году падчас выязнога пасяджэньня Гомельскага абласнога суду ў Мазыры. Судовыя слуханьні праходзілі ў закрытым рэжыме.

Забойства 9-гадовай Кіры і 17-гадовага Ўлада адбылося 31 студзеня 2016 году.

Пасьля забойства Кірыл Казачок прыехаў на найманую кватэру жонкі, дзе тая жыла са старэйшым сынам і сужыцелем, і расказаў ёй пра ўчыненае. Патэлефанаваў у міліцыю і скінуўся з балькона чацьвёртага паверху, але застаўся жывы. Доўгі час абвінавачваны правёў у шпіталі — у яго былі пашкоджаньні хрыбетніка і ног. Канцэнтрацыя сьпірту ў ягонай крыві ў той вечар склала 2,36 праміле.

Паводле дадзеных экспэртызы, абвінавачаны ў момант злачынства мог у поўнай меры ўсьведамляць значэньне сваіх дзеяньняў і кіраваць імі.

Як сьцьвярджае сьледзтва, жыхар Мазыра ўчыніў злачынства праз пачуцьцё помсты сваёй жонцы, якая намагалася скасаваць зь ім паўторны шлюб (раней яны ўжо разводзіліся, а затым зноў пажаніліся) і жыць асобна. У кастрычніку 2015 году жанчына падала дакумэнты на развод.

Жудасная трагедыя здарылася 31 студзеня 2016 году. Бацька, не задаволены працэсам скасаваньня шлюбу, зайшоў у пакой, дзе сын сядзеў каля кампутара, стукнуў яго малатком па галаве й задушыў. Тое самае ён зрабіў і з дачкою.

Кірыл Казачок адмовіўся абскарджваць прысуд у Вярхоўным судзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG