Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы вырашылі купляць больш таннае адзеньне і менш забаўляцца


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле дасьледаваньня міжнароднай бізнэс-супольнасьці The Conference Board і сацыялягічнай кампаніі Nielsen, вынікі якога публікуе Marketing.by, за першы квартал бягучага году беларусы ня сталі больш аптымістычнымі ў эканамічным сэнсе, але зьмясьціліся з 2 на 4 месца сярод найбольш пэсымістычных краінаў у сьвеце за кошт пагаршэньня настрояў ва Ўкраіне і Косава.

У наступныя 12 месяцаў толькі 30% апытаных беларусаў чакаюць, што іхны фінансавы стан палепшыцца. 46% лічаць, што з асабістымі фінансамі будзе «ня вельмі добра», 12% — што кепска.

Толькі 10% лічаць, што маюць на наступны год добрыя пэрспэктывы працы, 47% — ня вельмі добрыя, 38% — кепскія.

70% апытаных лічаць, што Беларусь ня выйдзе з крызісу ў бліжэйшы год. Але ў 4-м квартале мінулага году так казалі 72%. Па 27% хвалююцца за стан аховы здароўя і за камунальныя плацяжы, 24% — за працу, 23% — за эканоміку.

55% зьбіраецца меней выдаткоўваць на новае адзеньне (плюс 4 адсоткі да мінулага кварталу), 46% — зьменшыць выдаткі на забавы па-за домам (мінус 5 адсоткавых пунктаў), 45% — пераключыцца на больш танныя брэнды, 39% — эканоміць на газе і электрычнасьці, 38% — адкласьці абнаўленьне электронікі кшталту тэлефонаў і кампутараў. Але калі эканамічная сытуацыя не палепшыцца, 24% не зьбіраюцца рабіць нічога дзеля эканоміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG