Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія жанчыны зарабляюць на 282 рублі менш за мужчынаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле агляду Белстату «Жанчыны і мужчыны Рэспублікі Беларусь», сярэдні заробак мужчынаў у краіне складаў на 2017 год 1110,7 рубля, жанчын — 828,4 рубля.

Некаторыя цікавыя лічбы з агляду:

  • Жанчыны зараблялі ў 2017 годзе 74,6% заробку мужчынаў, хоць за год да таго гэты паказьнік быў роўны 78,5%.
  • Пэнсіі амаль роўныя: жаночыя складаюць 98,9% мужчынскіх.
  • Меней за пражытковы мінімум (206,58 рубля за месяц) маюць 5,5% жанчын і 6,6% мужчынаў.
  • На кіроўных пасадаў жанчын 49%.
  • Фактычна беспрацоўныя роўна 4% жанчын і 7,2% мужчынаў.
  • Зь ліку жанчын усіх узростаў занятыя на працы 83,2%, мужчынаў — 76,4%.
  • Жанчыны трацяць 19,2% часу на неаплочаную працу па дому, мужчыны — 9,5%.
  • Жанчынаў у Беларусі ўсё яшчэ больш за мужчынаў, але калі ў 2011 годзе на 1000 мужчынаў прыходзілася 1152 жанчыны, у 2017-м ужо толькі 1147.
  • Хлопчыкаў нараджаецца больш за дзяўчатак: 11,9 хлопчыка супраць 9,8 дзяўчынкі на 1000 чалавек насельніцтва.
  • Жанчыны жывуць прыкметна даўжэй: чаканая працягласьць жыцьця жанчыны пры нараджэньні складае 79,2 года, мужчыны — 69,3.
  • Ва ўзросьце звыш 65 гадоў на 1000 мужчынаў прыпадае 2070 жанчын.
  • 73,3% жанчын і 72,2% мужчынаў ва ўзросьце ад 16 да 72 гадоў карыстаюцца інтэрнэтам.
  • Зь ліку людзей, якіх злавілі на злачынствах за 2017 год (47 692 чалавекі), жанчын было толькі 17%.
  • На 100 тысяч чалавек прыпала 36,7 мужчынскага суіцыду і 6,3 жаночага.
  • Кураць тытунь 8,8% жанчын і 43,9% мужчынаў (статыстыка для старэйшых за 16 гадоў).
  • Хварэюць на алькагалізм на 100 тысяч чалавек 70,4 жанчыны і 331,5 мужчыны. Зарэгістраваных наркаманаў на 100 тысяч чалавек — 11,3 мужчынскага і 2,5 жаночага полу.
  • 11,8% жанчын паведамілі, што зазнаюць хатні гвалт.

«Па пяцьсот» зноў не атрымалася: сярэдні заробак упаў да 460 даляраў

Ужо ня самыя пітушчыя. Беларусь перайшла з 2 на 27 месца ў рэйтынгу спажываньня алькаголю

МУС Беларусі апублікаваў канцэпцыю закону аб хатнім гвалце. Што ў ёй і чаму гэта важна

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG