Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік дырэктара «Шкода-Беларусь» аштрафаваны за расейскамоўны адказ на зварот па-беларуску


Ілюстрацыйнае фота

Беларускі журналіст і сьпявак Яўген Валошын расказаў на Facebook пра вынік разбору ігнараваньня беларускай мовы намесьнікам дырэктара кампаніі «Шкода-Беларусь».

Прадстаўнік кампаніі Валер Раманчык аштрафаваны на 4 базавыя велічыні (98 рублёў) за тое, што адказаў на два беларукамоўныя пісьмовыя звароты па-расейску — паводле артыкулу 9.22 КаАП «Парушэньне заканадаўства аб мовах».

Прэтэнзія тычылася таго, што на машыне празь менш як два гады пасьля куплі пачала «ўздыблівацца» фарба. Скаргу на расейскамоўныя адказы зь Менгарвыканкаму перадалі спачатку ў Фрунзэнскі, а затым у Маскоўскі райвыканкамы, пры гэтым не палічылі зваротам афіцыйную прэтэнзію, не пакаралі за адсутнасьць у адказах парадку далейшага абскарджаньня і адказ не па сутнасьці.

«Ведалі б вы, што гэты топ-мэнэджэр нагаварыў мне па тэлефоне, але не пра тое цяпер гутарка», — дадае Валошын.

За парушэньне заканадаўства аб мовах, таксама як і за зьнявагу беларускай мовы, у Беларусі штрафуюць ня першы раз (пакараны быў нават былы міліцыянт), але дзяржава не заўсёды бароніць дзяржаўную мову. Так, Менгарвыканкам не знайшоў парушэньняў закону «Аб мовах» ні ў фразе «Не хачу гаварыць на вашай доўбанай мове», ні ў рашэньні ня браць на працу беларускамоўных.

10 практычных парадаў, як абараніць беларускую мову ад зьняваг і абраз

Як бараніць свае моўныя правы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:55 0:00

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG