Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пераможца фэстывалю ў Карлавых Варах аддасьць прэмію за свой фільм зьняволеным калегам


Алег Сянцоў
Алег Сянцоў

Расейская кінарэжысэрка Лізавета Сьцішова аддасьць прэмію, атрыманую за свой дэбютны поўнамэтражны фільм на фэстывалі ў Карлавых Варах, пажылым бацькам украінскага рэжысэра Алега Сянцова і расейскага рэжысэра Кірыла Сярэбранікава. Пра гэта яна заявіла на цырымоніі закрыцьця фэстывалю.

Падтрымка калег

Словы ў падтрымку Сярэбранікава і Сянцова, які галадае ў расейскай калёніі ўжо 57-ы дзень, гучалі на фэстывалі ня толькі з вуснаў расейцаў: з прамовай у падтрымку калег выступіла таксама рэжысэрка Раду Жуде з Румыніі, якая атрымала ў Карлавых Варах галоўны прыз — «Крыштальны глобус».

Заяву ў падтрымку Алега Сянцова выпусьціў таксама Чэскі саюз кіно і тэлебачаньня (FITES), які арганізаваў у Карлавых Варах спэцыяльны паказ фільма Сянцова «Гамэр», сустрэчу з абмеркаваньнем яго справы і збор подпісаў за вызваленьне рэжысэра. Гэтыя подпісы плянуецца перадаць прадстаўнікам амбасады Расеі ў Чэхіі. На сьценах холу гатэлю Thermal, цэнтру фэстывальных мерапрыемстваў, былі разьвешаныя фатаграфіі Сянцова, Сярэбранікава і іранскага рэжысэра Джафара Панахі, якога перасьледуюць на радзіме за нязгоду зь дзеючымі ў Іране строгімі рэлігійнымі нормамі.


На кінафэстывалі ў Карлавых Варах нагадалі пра Алега Сянцова


Фільм-пераможца

Фільм Лізаветы Сьцішовай «Сулейман Гара», зьняты ў Кіргізіі на кіргіскай мове, распавядае гісторыю жыцьця былога дзетдомаўца. Фільм перамог у конкурсе «На Ўсход ад Захаду», у якім спаборнічала і стужка беларускай рэжысэркі Дар’і Жук «Крышталь». Памер прэміі складае 15 тысячаў даляраў.


Беларусь вылучыла фільм «Крышталь» на «Оскара». Эксклюзіўнае інтэрвію

Сем'і вязьняў

Маці Алега Сянцова 75 гадоў. Яна жыве ў Крыме і выхоўвае дзяцей рэжысэра, адзін зь якіх — аўтыст. Маці Кірыла Сярэбранікава памерла пасьля пачатку судовага працэсу над сынам. Бацьку Сярэбранікава 85 гадоў, ён жыве ў Растове-на-Доне і мае патрэбу ў леках і рэгулярнай мэдычнай дапамозе, якую яго сын аплаціць ня можа: усе рахункі Кірыла Сярэбранікава заблякаваныя, а на маёмасьць накладзены арышт.

Крымчанін Алег Сянцоў, якога расейскія ўлады насуперак ягонай волі лічаць чалавекам, які аўтаматычна атрымаў расейскае грамадзянства, адбывае 20-гадовы тэрмін за «стварэньне тэрарыстычнайсупольнасьці» у калёніі ў Ямала-Нянецкай аўтаномнай акругі. 14 траўня Сянцоў абвясьціў бестэрміновую галадоўку ў калёніі ў Лабытнангі, патрабуючы вызваленьня ўсіх украінскіх палітвязьняў у Расеі. Пасьля шматлікіх акцыяў у падтрымку Сянцова ў Крамлі заявілі, што грамадзкі рэзананс не паўплывае на працэдуру абмену ўкраінца на расейцаў.

Кірыл Сярэбранікаў у судзе. 21 траўня 2018
Кірыл Сярэбранікаў у судзе. 21 траўня 2018

Расейскага рэжысэра Кірыла Сярэбранікава і іншых фігурантаў справы «Сёмай студыі» вінавацяць у крадзяжы 133 мільёнаў рублёў, выдзеленых на пастаноўкі спэктакляў. У панядзелак Маскоўскі гарадзкі суд адмяніў рашэньне Басманнага суду, які абавязаў арыштаваных азнаёміцца з матэрыяламі сваёй крымінальнай справы да 19 ліпеня.


Створаны пры ўдзеле Радыё Свабода фільм «Сьведкі Пуціна» атрымаў прыз у Карлавых Варах

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG