Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Створаны пры ўдзеле Радыё Свабода фільм «Сьведкі Пуціна» атрымаў прыз у Карлавых Варах


Віталь Манскі з прызам кінафэстывалю.
Віталь Манскі з прызам кінафэстывалю.

Фільм рэжысэра Віталя Манскага «Сьведкі Пуціна», створаны пры падтрымцы тэлепраекту Радыё Свабода «Настоящее время», атрымаў прыз дакумэнтальнага конкурсу на фэстывалі ў Карлавых Варах.

Галоўны прыз 53-го міжнароднага кінафэстывалю ў Карлавых Варах заваяваў фільм румынская рэжысёр Раду Жудэ «Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыі як барбары». Пра гэта на цырымоніі закрыцьця фэстывалю абвясьціў яго прэзыдэнт Іржы Барташка.

«Сьведкі Пуціна» — гэта ўнікальныя кадры пачатку палітычнай кар’еры дзеючага прэзыдэнта Расеі. У фільме рэжысэр знаёміць гледача з асноўнымі «сьведкамі» прыходу Ўладзіміра Пуціна да ўлады. Карціна складаецца з рэдкіх і нідзе не раней публікаваных відэаматэрыялаў, зьнятых Манскім у 1999 і 2000 гадах.

Фільм прысьвечаны невядомым да гэтага часу фактам аб датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі. Іх прызначылі пасьля таго, як 31 сьнежня 1999 году Барыс Ельцын сказаў: «Я сыходжу. Я зрабіў усё, што мог».

Тады кіраўнік ФСБ Уладзімір Пуцін быў прызначаны часова выконваючым абавязкі прэзыдэнта. Галоўнаю інтрыгай выбараў было — ці выйграе Пуцін у першым туры або спатрэбіцца праводзіць паўторнае галасаваньне. Узначальваў штаб намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Дзьмітрый Мядзьведзеў.

Беларусь вылучыла фільм «Крышталь» на «Оскара». Эксклюзіўнае інтэрвію з рэжысэркай Дар'яй Жук

Фэстываль у Карлавых Варах ўваходзіць у катэгорыю «А» і лічыцца адным з самых прэстыжных у Эўропе. Раней Манскі ужо станавіўся прызёрам кінафэстывалю. У 2013 годзе галоўную ўзнагароду дакумэнтальнага конкурсу атрымала яго карціна «Труба» пра людзей, якія жывуць уздоўж газаправоду Урэнгой — Ужгарад.

У конкурсе мастацкіх фільмаў фэстывалю ў Карлавых Варах удзельнічаў і фільм беларускай рэжысэркі Дар’і Жук «Крышталь». Таксама стала вядома, што гэты фільм Беларусь вылучыла на «Оскара».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG