Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васіль Палякоў абраны новым лідэрам АГП

абноўлена

Васіль Палякоў
Васіль Палякоў

8 ліпеня ў Менску адбыўся XVIII зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У выніку таемнага галасаваньня новым старшынём партыі абраны Васіль Палякоў, які дагэтуль працаваў намесьнікам старшыні АГП.

Анатоль Лябедзька, які займаў пасаду старшыні АГП з 2000 году, у пачатку сваёй справаздачы заявіў, што прыняў рашэньне сысьці з пасады лідэра партыі.

«Гэта першы зьезд, да якога я не пісаў тэзісы. Учора я глядзеў футбол. Сёньня я кажу не „бывайце“, а кажу „да пабачэньня“. Гэта рашэньне прыйшло ня сёньня. Я яго прыняў. У мяне запаснога аэрадрому няма, але ёсьць ідэі», — так пачаў свой выступ старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Далей ён адзначыў, што партыя выйграла тры стратэгічныя бітвы.

«Першая — гэта Беларусь. Першыя суткі я атрымаў за тое, што выйшаў з плякатам „Жыве Беларусь!“ Сёньня слова незалежная Беларусь паўсюль. Другое — рынкавая эканоміка. Калі прааналізаваць апошнія дэкрэты, гэта частка нашай праграмы „Мільён новых месцаў“. Трэцяя наша перамога — дывэрсыфікацыя зьнешнеэканамічнай дзейнасьці. Раней наша эканоміка была завязаная толькі на Расею, а цяпер на ўвесь сьвет. То бок нашы ідэі былі правільныя, жыцьцяздольныя», — падсумаваў Анатоль Лябедзька.

Анатоль Лябедзька падзякаваў усёй сваёй камандзе за адданую працу. Скончыў свой кароткі выступ ён словамі «Жыве Беларусь!».

На пасаду старшыні АГП прэтэндавалі чатыры кандыдаты.
Падчас зьезду АГП 6 дэлегатаў вылучылі Анатоля Лябедзьку на пасаду старшыні партыі, нягледзячы ня ягоную ранішнюю заяву не балятавацца. Многія месцаў таксама ўгаворвалі яго застацца. У выніку Анатоль Лябедзька сваё рашэньне не зьмяніў.

«Я чалавек, які прымае рашэньні. Я рашэньне прыняў. Але ў мяне ёсьць ідэі. Я абвяргаю квоту: Лябедзька — намесьнік старшыні партыі, каб не перашкаджаць працаваць новаму кіраўніцтву. Мой тэлефон будзе адгукацца на вашы званкі. Але кіраўніцтва павінна прымаць новыя рашэньні. Дзякуй усім. Не асуджайце мяне. Мы будзем ісьці наперад. Жыве Беларусь!», — сказаў у сваёй заключнай прамове Анатоль Лябедзька.

Усяго на пасаду старшыні дэлегаты вылучылі сем кандыдатур: Васіля Палякова, Мікалая Казлова, Анатоля Лябедзьку, Генадзя Ананьева, Людмілу Гразнову, Аляксандра Дабравольскага, Анатоля Паўлава.

Лябедзька, Ананьеў, Дабравольскі і Паўлаў узялі самаадвод.

Максім Жарноўскі з Горак вылучыў сябе сам.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, якая крытыкавала сытуацыю ў партыі ў выніку кіраваньня Лябедзькі, напярэдадані заявіла аб зьняцьці сваёй кандыдатуры на выбарах старшыні.

У выніку ў бюлетэнях засталіся чатыры чалавекі: Палякоў, Казлоў, Гразнова, Жарноўскі.

Пасьля падліку галасоў аказалася, што большасьцю галасоў абраны Васіль Палякоў. За яго аддалі галасы 72 дэлегаты. Усяго ў зьезьдзе бралі ўдзел 104 дэлегаты.

Намесьнікамі Васіля Палякова абраныя Мікалай Казлоў, Ніна Даўгучыц і Аляксей Кірыенка (кіраўнік «Маладых дэмакратаў»).

Васіль Палякоў нарадзіўся ў 1969 годзе. Скончыў Гомельскі дзяржаўны унівэрсытэт імя Ф. Скарыны па спцыяльнасці гісторыя і асьпірантуру Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы па спэцыяльнасьці паліталёгія. Працуе каардынатарам праграм у праваабарончай арганізацыі ў Гомелі. З 2006 году — старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, з 2012 году — намесьнік старшыні партыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG