Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад выбарамі кіраўніка АГП: моладзь — за перамены, старэйшыны — за Лябедзьку


Офіс АГП

Напярэдадні выбараў новага старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў структурах вызначаюцца з выбарам: моладзь за перамены, а старажылы — за статус-кво.

Аргкамітэт па правядзеньні справаздачна-выбарнага зьезду Аб’яднанай грамадзянскай партыі, які адбудзецца 8 ліпеня, правёў апошняе пасяджэньне 5 ліпеня.

На ім некаторыя партыйныя структуры агучылі пазыцыі наконт падтрымкі кандыдатаў на пасаду старшыні партыі. На яе прэтэндуюць чацьвёра: Анатоль Лябедзька, які старшынюе ў АГП 18 гадоў запар, а таксама ягоны намесьнік Васіль Палякоў, кіраўнік сталічнай арганізацыі партыі Мікалай Казлоў і дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.

Моладзь — за перамены

Так, цэнтральная рада моладзевай арганізацыі АГП «Маладыя дэмакраты» выказала падтрымку Васілю Палякову.

Васіль Палякоў
Васіль Палякоў

«На наш погляд, менавіта Васіль Палякоў, больш чым хто іншы з кандыдатаў, здольны правесьці неабходныя для ажыўленьня і разьвіцьця партыі ўнутраныя рэформы», — гаворыцца ў заяве моладзевай арганізацыі аб выбарах старшыні АГП.

Раней «Маладыя дэмакраты» прапанавалі Анатолю Лябедзьку зьняць сваю кандыдатуру на выбарах 8 ліпеня.

Старэйшыны — за Лябедзьку

Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Ганаровы старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч агучыў «кансалідаваную» пазыцыю старэйшынаў партыі, сярод якіх Зінаіда Бандарэнка, Васіль Шлындзікаў, Юры Хашчавацкі, Леў Марголін, Анатоль Паўлаў і іншыя. Яны падтрымліваюць Лябедзьку і лічаць, што партыя павінна прытрымлівацца сваёй цяперашняй стратэгіі.

«Я ня бачу, хто з кандыдатаў мог бы так адкрыта, як Анатоль, гаварыць уладзе праўду ў твар. Хто мог бы пайсьці зь пікетам да пракуратуры альбо прэзыдэнцкай Адміністрацыі, хто мог бы стаяць ля прахадных, арганізоўваць ланцужкі неабыякавых людзей і шмат што іншае», — сказаў Свабодзе Багданкевіч.

Паведамленьне пра ўдзел Лябедзькі ў партыйных выбарах зьявілася на афіцыйным сайце АГП 26 чэрвеня. Раней ён ня раз заяўляў, што ня будзе балятавацца на пасаду кіраўніка партыі.

У статуце АГП няма абмежаваньняў на тое, колькі тэрмінаў кіраваць партыяй можа адна і тая ж асоба.

Хто заменіць Лябедзьку на чале АГП? Тры прэтэндэнты пра перамены ў партыі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG